Главное меню
Ля памятнага знака ў гонар Палонкаўскай бітвы ўтворана вялікая сметніца (працяг).
  • Категория:
  • Рейтинг:
    1.0/1
  • Активность:
    467
Сёння 7 ліпеня ўручыў начальніку Баранавіцкага РАУС Дыдышка Ю.У. заяву аб акце вандалізма ля памятных знакаў, прысвечаных Палонкаўскай бітве 1660 года. Спадзяюся, што міліцыя знойдзе вінаватых і прыцягне да адпаведнай адказнасці. У заяве таксама прасіў, каб міліцыя спыніла ўтварэнне сметніцы ля аўтобуснага прыпынка "Палонка". Такія ж лісты накіраваў Мікалаю Кісялю - дырэктару Баранавіцкай раённай ЖКГ і старшыні Палонкаўскай сельскай рады Ніне Кісель.
Калі са злом не змагацца, яно памнажаецца

Viktar Syrytsa


Сябры Таварыства беларускай мовы арганізавалі талаку па добраўпарадкаванні пляцоўкі, дзе ўсталяваны памятны знак у гонар Палонкаўскай бітвы 1660 года. Вывезлі 28 мяшкоў смецця, а ля помніка пасадзілі кветкі. Цяпер нам не сорамна перад героямі пераможнай Палонкаўскай бітвы.


пачатак:

Ля памятнага знака ў гонар Палонкаўскай бітвы ўтворана вялікая сметніца.

Ля памятнага знака ў гонар Палонкаўскай бітвы 1660 года мясцовыя жыхары Палонкаўскага летніка (Баранавіцкі раён) ўтварылі вялікую сметніцу. А гэта гістарычнае месца, дзе войска Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам гетманаў Паўла Сапегі і Стэфана Чарнецкага ўшчэнт разбілі армію маскоўскага ваяводы Івана Хаванскага. Едучы са сваіх летнікаў ў Баранавічы аўтобусам, жыхары пакідаюць горы смецця са сваіх агародаў ля аўтобуснага прыпынку, нягледзячы на тое, што адразу за прыпынкам усталяваны мармуравы памятны знак у гонар пераможнай Палонкаўскай бітвы 1660 года.

 – Прыкра на ўсё гэта глядзець. Людзі зусім не ведаюць і не паважаюць сваю гісторыю. Як можна на гэтым святым месцы, дзе пралілося столькі чалавечай крыві за свабоду і незалежнасць, пакідаць смецце са свайго летніка. Канешне, мы будзем звяртацца да саміх людзей, ў жыллёва-камунальную гаспадарку і, магчыма, у раённую міліцыю, каб спыніць гэтае дзікунства і брыдкасць, – паведаміў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

Ён дадаў, што грамадскасць горада мае намер правесці ў бліжэйшы выходны дзень калектыўную талаку па добраўпарадкаванні месца пераможнай Палонкаўскай бітвы.

Viktar Syrytsa

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar