Главное меню
Боны польскіх вайсковых каапэратываў ў Баранавічах. Руслан Равяка
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    612

Пасьля заканчэньня польска-бальшавіцкай вайны 1920 году, часткам Войска Польскага былі прызначаны пастаянныя месцы дыслякацыі.  У пасьляваенны час, каб забясьпечыць сябе прадуктамі і таварамі, у большасьці вайсковых частак пачалі стварацца каапэратывы.  Іх пайшчыкамі былі як афіцэры, так і падафіцэры з жаўнерамі. Усе каапэратывы амаль адразу аб’ядналіся ў Саюз вайсковых каапэратываў.

26 pu_1 zl


Сябры каапэратываў мелі магчымасьць набываць тавары ў крэдыт, які выдаваўся адмысловымі алюміневымі бонамі, а сума пазыкі запісвалася ў журнал. Каапэратыўныя крамы прадавалі тавары  па гэтым бонам, а пасьля атрыманьня заробку пайшчык разьлічваўся грашыма за пазыку.

26 pu_50 gr

На вайсковых бонах пазначаўся намінал (злотый ці грошы), а таксама вайсковая частка. Пазьней такія боны выкарыстоўваліся як жэтоны для афіцэрскіх і падафіцэрскіх казыно.  На некаторых бонак сустракаюцца надчэканы з разнастайнымі, не заўсёды цяпер зразумелымі літарамі. Часьцей за ўсё "КО” – kasyno ofierskie ці KP – kasyno podoficerskie.

78 pp 50 gr

У Баранавічах боны наміналамі 10, 20, 50 грошай і 1 злоты  абарачаліся ў 26 уланскім палку і 78 пяхотным палку .

78 pp 1 zl 953474562

На бонах 78-га палка пяхоты сустракаюцца надчаканы SC - Samopomoc (Узаемадапамога) – каапэратыва 1-га і 4-га дывізыёнаў 20 палка лёгкай артылерыі, якія таксама стаялі у Баранавічах, але ня мелі сваіх жэтонаў.

26 pu 20 gr 11166

Выкарыстаны матэр’ялы кнігі: Шишкин А.П. "Кредитные марки польских войсковых кооперативов”а таксама здымкі з інтэрнэт-аўкцыёнаў.

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar