Главное меню
Вуліцы майго горада: Горкага
  • Категория:
  • Рейтинг:
    5.0/1
  • Активность:
    1227

Вуліца Горкага ўзнікла ў другой палове ХІХ стагоддзя і з’яўляецца адной са старэйшых вуліц горада Баранавічы. 




Першапачатковая назва вуліцы – Аляксандраўская. 




У час Першай сусветнай вайны, калі горад быў захоплены нямецкімі войскамі, вуліца атрымала новую назву – Кайзервільгельмштрасэ, у гонар германскага кайзера Вільгельма ІІ. 







Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавору  Баранавічы сталі павятовым цэнтрам у складзе Польскай дзяржавы. У 1921 годзе гарадская адміністрацыя перайменавала вуліцу Аляксандраўскую ў Сенатарскую. Гэтую назву яна захавала да 1939 года. 







Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР і ўстанаўлення савецкай улады ў горадзе вуліца атрымала назву Пралетарская. 


У час акупацыі горада нямецка-фашысцкімі войскамі вуліцу называюць Аптэчнай. 


Пасля вызвалення Баранавіч вуліца зноў становіцца Пралетарскай, а ў канцы 1947 года атрымала назву ў гонар рускага пісьменніка Максіма Горкага, якую носіць і цяпер.






Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar