Главное меню
Праваслаўная званіца (вайсковы гарадок) – рэтраспэктыва
  • Категория:
  • Рейтинг:
    5.0/1
  • Активность:
    516

Ня так даўно прыдбаў у сваю калекцыю такую нямецкую паштоўку часоў Першай сусьветнай вайны. На ёй выява баранавіцкага вайсковага гарадка тых часоў. Відаць драўляная альтанка (зьлева) і праваслаўная званіца (капліца), каля гарнізоннай царквы (храм месьціўся ў бараку побач).

Праваслаўная капліца ў вайсковым гарадку (нямецкая паштоўка часоў І сусьветнай вайны).

Праваслаўная званіца ў вайсковым гарадку (нямецкая паштоўка часоў І сусьветнай вайны).


Сёньня і сьледу не засталося ад той капліцы, а былы храм паціху зьнішчаецца часам і людзьмі. Толькі дзякуючы нямецкім паштоўкам да нас і дайшлі выявы той каплічкі.

Сучасны выгляд вайсковага гарадка (студзень, 2013)

Сучасны выгляд вайсковага гарадка (студзень, 2013)

У дзяцінстве я часта гуляўся на месцы той капліцы, мой сябра жыў у бараку, дзе (я даведаўся значна пазьней) была гарнізонная царква.

Праваслаўная капліца (вайсковы гарадок). Нямецкая паштоўка.

Праваслаўная званіца (вайсковы гарадок). Нямецкая паштоўка.

Хутка гарадзкія ўлады пабудуюць на месцы баракаў шматпавярховікі. Зразумела, што ніхто і словам не абмовіўся пра аднаўленьне гэтай званіцы, якая была адной з нешматлікіх перлінаў горада. Зрэшты, хто пра тую сьвятыню цяпер наогул памятае?

Малюнак праваслаўнай капліцы.

Малюнак праваслаўнай званіцы.

Усе паштоўкі паходзяць з маёй калекцыі

Баранавічы ўчора і сёньня

Гісторыя, падзеі, меркаваньні ад Руслана Равякі

.

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar