Главное меню
Каталіцкая вялікамучаніца з Баранавіч
  • Категория:
  • Рейтинг:
    5.0/1
  • Активность:
    698

Дзяячка каталіцкага касцёла Каміла Мікалаеўна Крушэльніцкая - нарадзілася ў 1892 годзе ў  Баранавічах у сям’і шляхты.

800px-Крушельницкая_Камилла_Николаевна

Скончыла гімназію. Відаць пад час Першай сусьветнай вайны патрапіла ў Расію. Жыла і працавала ў Маскве. Была парафіянкай каталіцкага храма Сьвятога Людвіка. Яе духоўнікам быў біскуп Пій Эжэн Нэвё.

450px-Сандормох5

На сваёй кватэры арганізавала і праводзіла таемныя каталіцкія сустрэчы і набажэнствы – забароненыя бальшавікамі. У ночы з 28 на 29 чэрвеня 1933 году арыштаваная па групавой справе расейскіх каталікоў. 30 чэрвеня 1933 — зрабіла заяву на допыце: Считаю себя противницей советской системы. Основной решающий момент — это отсутствие в Советской России гражданских свобод <…> Я как верующая считаю, что в Советской России открыто нельзя исповедовать свою веру. Церковь различных направлений преследуется, лучшие дети Церкви репрессируются».

19 лютага 1934 году асуджана па арт. 58—8, 58-10 і 58-11 УК РСФСР да 10 гадоў выпраўленча-працоўных лягераў. Сасланая ў Салавецкі лягер асаблівага прызначэньня. Тамака як толькі было можна захоўвала сувязь з каталіцкімі сьвятарамі. У лягеры закахалася ў мужчыну, які быў асьведамляльнікам — хацела выратаваць яго душу. У сувязі з закрыцьцём Салавецкага лягэра, у 1937 годзе пераведзена ў вязьніцу.

9 кастрычніка 1937 году асуджаная да вышэйшае меры пакараньня. 27 кастрычніка 1937 году растраляна ва ўрошчышчы Сандармох каля Мядзьвежагорска. Разам зь ёй тады былі забітыя больш за 30 каталіцкіх сьвятароў.

У 2003 годзе расейскі рыма-каталіцкі касьцёл прапанаваў залічыць 16 кандатаў да вялікамучынікаў, сярод якіх загаданая  і Крушэльніцкая.

Баранавічы ўчора і сёньня

Гісторыя, падзеі, меркаваньні ад Руслана Равякі

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar