Главное меню
95 год таму немцы сышлi з Баранавiч. Руслан Равяка
  • Категория:
  • Рейтинг:
    0.0/0
  • Активность:
    677
Немцы на вакзале разгружаюць калючы дрот //паштоўка са збору аўтара
Немцы на вакзале разгружаюць калючы дрот //паштоўка са збору аўтара

4 студзеня 1919 года ў горадзе адбылася змена ўлады. Упершыню ў Баранавічах запанавалі бальшавікі. 

З 24 верасня 1915 года Баранавічы былі пад нямецкай акупацыяй.  Лістападаўская капітуляцыя Германіі ў 1918 годзе прымусіла немцаў да сыходу з акупаваных земляў. За кайзераўскімі часткамі след у след (але спрабуючы не правакаваць тэўтонаў) рухаліся часткі Чырвонай Арміі.

Нямецкія жаўнеры на баранавіцкай вуліцы // паштоўка са збору аўтара

Нямецкія жаўнеры на баранавіцкай вуліцы // паштоўка са збору аўтара

.

 

4 студзеня 1919 г. апошнія немцы пакідалі Баранавічы.  А 8-й гадзіне раніцы рэшткі кайзераўскіх салдат згрупаваліся  каля збожжавага элеватара на вуліцы Шашовай (цяпер вул. Брэсцкая). Пад аховай браневіка яны рушылі ў бок Слоніма. Праз некалькі хвілін па вуліцы Шашовай праскакаў самотны нямецкі кавалерыст, які дагэтуль стаяў на варце чыгуначнага пераезду.

Нямецкія жаўнеры ў вайсковым гарадку.

Нямецкія жаўнеры ў вайсковым гарадку.

.

 

У той самы момант на вуліцах горада з'явілася чырвоная міліцыя. Сабраным на рынку фурманкам загадана было пераехаць на царкоўны пляц. Пасярод рынку паставілі трыбуну, прыбраную ў чырвонае. Праз пэўны час на вуліцу каля Палескага вакзала заехаў першы патруль з дванаццаці чырвоных кавалерыстаў, а за ім прыйшла рота пяхоты.

Нямецкая газета ў Баранавічах

Нямецкая газета ў Баранавічах

.

 

На скрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Брэсцкай адбылося прывітанне бальшавіцкіх частак, пасля чаго калона рушыла з рэвалюцыйнымі спевамі на рынкавы пляц.  Пачаліся прамовы, а пасля іх запрашэнні асобных жаўнераў у хаты на абед. Начальнік аператыўнага аддзела штаба Савецкай Заходняй арміі пісаў у данясенні: «Сустрэча і прыём нашых часткаў жыхарамі Баранавіч былі вельмі гасцінныя».

 

На жаль, не захаваліся ўспаміны пра тое, як паводзілі сябе бальшавікі ў нашым горадзе. Ці адбываліся рэквізіцыі і расстрэлы  контррэвалюцыянераў? Як дзялілі маёмасць багатых? Аднак чырвоныя хутка сутыкнуліся з часткамі польскай арміі, якая спрабавала таксама захапіць найбольш тэрыторыі, што пакідалі немцы. Пачаліся баі. 

 

Ужо 15 сакавіка 1919 года бальшавікі пад пагрозаю акружэння пакінулі горад. Палякі ўвайшлі ў Баранавічы, толькі 17 сакавіка. Але ўжо 23 сакавіка пад ціскам чырвоных сышлі з горада, у які 25.03.1919  вярнуліся бальшавіцкія часткі. Таксама немалы прамежак часу...

 

 

 

 

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar