Главное меню
  • Категория:
  • Просмотров:
    848
  • Рейтинг:
    4.3/3

Аляксей Белы

Аляксей Белы – адзін з самых выбітных і пазнавальных творцаў Баранавіч, чые кнігі прасякнуты шчырымі пачуццямі да роднай зямлі і яе людзей.

Аляксей Белы – не толькі таленавіты паэт, але і прафесійны журналіст, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама Беларускага ПЭН-цэнтра, які ёсць часткай сусветнай арганізацыі прафесійных пісьменнікаў – Міжнароднага ПЭН-клуба. Ад 2006 года Аляксей Белы таксама – дырэктар-галоўны рэдактар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ІнтэксПрэс-Рэгіён”.

З-пад пяра паэта Белага на сёння выйшла пяць паэтычных зборнікаў: «Тридцать второе августа» (1994), «Невольничьи песни» (1997), «Каляровыя сны» (1999), «Боскі вецер правінцыі» (2002) і «Кветкі ў стагах» (2010).

Як распавёў Intex-press сам паэт, неўзабаве мусіць убачыць свет шостая кніга яго вершаў, якая будзе называцца “Прыватны сектар”:

“Момантаў, калі цябе штосьці здзіўляе і ўражвае, з гадамі з’яўляецца ўсё меней. Таму, вядома, у юнацтве пісалася больш, чым цяпер. Дарослы чалавек увесь час заняты нейкімі справамі. Гэтага патрабуе і рытм цяперашняга жыцця. У нас ва ўсіх ёсць абавязкі перад блізкімі людзьмі і мы мусім выконваць іх сумленна. А на творчасць застаецца ўжо толькі тое, што застаецца. Але ў мяне няма шкадавання з той нагоды, што я не аддаю сваёй творчасці ўвесь час. Калі Бог даў нам гэту здольнасць, то чалавек знойдзе час і пакіне пасля сябе ўсё, што яму наканавана пакінуць”.
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будь-те первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar