Главное меню

Малады жыхар Гомеля Арцём Бянько ў пачатку 2015 гаду займаўся прадпрымальніцтвам, а калі справы не пайшлі, зачыніў бізнес і з'ехаў жыць да маці ў Расію. Сёння яго, як і дзясяткі тысяч іншых беларусаў нагнаў "ліст шчасця". Экс-бізнэсмэн не разгубіўся і запатрабаваў ад падатковай інспекцыі падрабязную калькуляцыю за атрыманыя сацыяльныя паслугі ў 2015 годзе.

Хлопец накіраваў у адрас інспекцыі МПЗ па Чыгуначным раёне Гомеля скаргу, у якой патрабуе даць яму падрабязную калькуляцыю пра аказаныя сацыяльныя паслугі, за якія яму выставілі рахунак у 360 рублёў.

"Любы грамадзянін па-за залежнасці ад яго занятасці з'яўляецца спажыўцом тавараў і паслуг, такім чынам, плацельшчыкам ўскосных падаткаў і пошлін. У 2015 годзе я ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты ўскосных падаткаў і пошлін. Заканадаўства не абавязвае мяне, як фізічную асобу, весці ўлік усіх выплачаных падаткаў і пошлін. Разам з тым, і ў падатковай інспекцыі адсутнічае калькуляцыя аб атрыманых мною на працягу 2015 года сацыяльных паслугах", - напісаў у падатковую гамяльчанін.

Арцём дадаў, што калі дзяржава ўвяла збор за сацыяльныя паслугі, плацельшчык мае права ведаць, за што ён плаціць і як будуць расходавацца яго грошы.

 

 


Популярные темы

06 Авг 2018, 13:25
Выносили автоматы и гранаты на продажу: подробности засекреченного дела, которое может стоить должности нескольким министрам
01 Авг 2018, 08:15
Рассказ о фестивале ФСП-X с фотографиями и одним атмосферным видео
21 Авг 2018, 09:08
Молодожены из Барановичей отправились в свадебное путешествие на мотоцикле за полярный круг
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar