Главное меню

RIP

Вот тут на немецком о происшествии.

http://www.svaboda.org:

Баранавіцкі грэка-каталіцкі сьвятар Яўген Маліноўскі пацьвердзіў інфармацыю, што яго сын Глеб быў забіты ў Бэрліне.

Спадар Маліноўскі апавёў, што на яго сына быў учынены напад, калі ён ішоў з рэстарацыі, дзе працаваў памочнікам кухара:

«Абставіны дакладна ня высьветленыя, таму што злачынца зьбег. А Глеб працаваў у рэстарацыі памочнікам кухара. Ішоў, як звычайна, са зьмены, ня ведаю, у колькі, мо а 12-й ночы. Яго знайшлі раніцай у аўторак зь сьмяротным нажавым раненьнем.  Ён у нас такі, кантактны, з аднаго боку, а з другога боку, — канфліктны, калі заходзіць аб справядлівасьці... Зараз Мікіта, мой сын, там, у Бэрліне, афармляе дастаўку на Радзіму. Мы разьлічваем, што ў пятніцу-суботу мусяць прывезьці. 

Я веруючы чалавек, гэта расцэньваю як Божы Провід адносна ратаваньня. Таму што Глеб не пасьпеў зрабіць нічога такога кепскага, ён быў адкрыты, сябраваў з усімі. Былі ў яго свае хібы, але ў каго іх няма?  Ён пачынаў станавіцца на ногі. Чаго туды паехаў? Бо ў яго сын там. Дзяўчына не захацела за яго выходзіць замуж, а ён вельмі любіў сына і вельмі туды імкнуўся. Урэшце, мусіла станоўча вырашыцца пытаньне зь відам на жыхарства, і праца была, ён падаў дакумэнты ва ўнівэрсытэт, яму заставалася крыху да сканчэньня».


Популярные темы

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar