Главное меню

21 кастрычніка ў Баранавічах ў People Bar адбыўся канцэрт гурта Š​UMA VOICES які спявае аутэнтычныя беларускія песьні. Канцэрт арганізаваны курсамі Мова Нанова, якія, дарэчы, праходзяць кожную сераду ў People насупраць дома гандлю "Вяселка" на бульвары Штоккераў а 18.30.

Š​UMA аб сабе:

Кожны з нас з вялікай павагай ставіцца да традыцыйнай Беларускай культуры, мы здолелі падыйсьці досыць блізка да разуменьня прыгажосьці і містычнага ўздеяньня старажытных сьпеваў на настрой, думкі, самадчуваньне чалавека і хацім падзяліцца гэтымі ведамі з вамі. У сьвеце існуе шмат народаў, якія стагоддзямі будуюць сваё жыцьцё на традыцыі і гэтае надае ім сілу і моц!
Нажаль, Беларусь гэта краіна хісткай нацыянальнай сьвядомасьці і нашыя людзі часта сябе саромеюцца. Мы ж хацім даказаць вам адваротнае: беларусы — гэта зусім яшчэ малады народ з незвычайна багатай і прыгожай культурай. Нам сапраўды ёсьць чым ганарыцца! Дазвольце нам расказаць вам пра гэта моваю музыкі. Ці ведалі вы, што у балційскіх краінах некаторыя псіхолагі прапануюць у якасьці тэрапіі практыку старажытных беларускіх сьпеваў Палесься, бо іх адмысловыя інтэрвалы і інтанацыі здольныя лекаваць душу і цела? Ці ведалі вы, што арганізацыя UNESCO ўзяла пад сваю ахову некаторыя старажытныя беларускія абрады і палесскія напевы, а беларускую мову абвесьціў другой па мілагучнасьці з усіх моваў сьвету? Вось бачыце, увесь сьвет захапляецца нашай культурай. Нарэшце прыйшоў і наш час.

SHUMA ў электронным выглядзе:

Салістка Š​UMA VOICES распавядае пра аўтэнтычныя беларускія народныя спевы і генетычную памяць продкаў:


Популярные темы

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar