Главное меню
19 Апр 2015, 12:32

Вы канешне гэтага не ведалі, але плошча Баранавіч прыблізна адпавядае плошчы самага вяліка возера краіны — Нарачы. 80 км² воднага люстра і максімальная працягласць ад берага да берага — 12 км: уявіце шлях ад Чыгуначнай бальніцы да ўрочышча Гай.
Для параўнання, плошча воднага люстра Жлобінскага возера — 0,15 км² (спатрэбілася б 530 такіх вадаёмаў, каб пакрыць тую ж плошчу, што і Нарач).
Стаў лайк і раскажы сябрам пра гэты новы факт пра свой горад.

18 Апр 2015, 12:28

З 23 красавіка (чацвер) будзе зачынена вуліца Тэльмана (ад маста да вул. Першукевіча). Аўтобусы працягнуць хадзіць па аб'яздному шляху, а іншых чакае ( )( ).
Застаецца спадзявацца, што вул. Тэльмана пасля рэмонту ўжо ня будзе нагадваць горлышка з-пад чарнілаў.

P.S. Калі вы не паспелі забацаць лук на фоне Даходнага дому - самы час, бо, хутчэй за ўсё, яму капец...

17 Апр 2015, 12:27

І мы не жартуем!
Эма Уотсан мае да гораду Баранавічы такое ж дачыненне, як і нейкі "базіс", у гонар якого была названа адна з вуліц.
Калі ты любіш Гары Потэра ці проста не роўна дыхаеш да Эмы, калі ты маеш пачуццё гумару, стаў лайк, распавядзі сябрам пра нашу ідэю, і калі мы назбіраем 1000 лайкаў, то звернемся да юрыстаў, каб разам скласці зварот у гарвыканкам!

13 Апр 2015, 13:02

Мы вырашылі не губляць часу і зладзіць самы карысны флэшмоб за ўвесь час існавання гораду: ці зможам мы сабраць цэлы стадыён "Лакаматыў"? Ці зможам сабрацца на першай хатняй гульні ФК "Баранавічы", каб паказаць, што нас шмат і мы можам не толькі сядзець у сацыяльных сетках, а здольныя на нешта большае?
Стаў "падабаецца", рабі рэпост і прыходзь з сябрамі на стадык!
https://vk.com/event91727242

13 Апр 2015, 12:25

Да самых выходных будзе кепскае надвор'е - дажджы, халадзеча і не болей за +12, таму заставайцеся па магчымасці ў памяшканні ды перасоўвайцеся дробнымі перабежкамі.
Заўтра да +8, пахмурна, дробны дождж ды яшчэ болей навінаў ад Рэспубліка Баранавічы

13 Апр 2015, 12:24

З 8:00 22 красавіка да 17:00 23 красавіка ў нашым горадзе будзе адсутнічаць гарачая вада.
Ахварямі чарговых планавых работ Цепласецяў стануць жыхары наступных раёнаў і вуліц:

11 Апр 2015, 12:21

Калі не ведаеце, чым заняцца на спякотных выходных, раім паехаць паспрабаваць новую гарадзкую забаву - назіранне за самалётамі, што ідуць на пасадку ля Русіно. Каб атрымаць максімальны кайф, некаторыя лезуць на чыгуначны насып - тады да сэмаляў можна амаль дакрануцца рукой!
Каб не змарнаваць час, варта прыхапіць крэм для загару, покрыва і навушнікі, каб не аглохнуць. А хто не адважыцца, можа паглядзець вось гэты відос - http://vk.com/video197632231_170839115

09 Апр 2015, 12:15

Пра сэмаль шмат хто чуў, але адзінкі могуць узгадаць, як ён выглядаў і што было ў яго ўнутры. Адпаведна старым гарадзкім легендам - некалі там месціўся музей касманаўтыкі і авіацыі, потым там, верагодна, было дзіцячае кафэ, але рэдакцыя Рэспубліка Баранавічы памятае толькі перыяд, калі гонар савецкай інжынернай думкі ператварыўся ў звычайны сарцір. Сарцір праіснаваў не доўга, яго парэзалі на металалом, і некаторыя бачылі асобныя часткі сэмалю год ці два таму за нейкім плотам за Старым Паркам.

А што вы памятаеце пра сэмаль?
 

08 Апр 2015, 12:12

Для тых, хто ў чарговы раз зранку абяцаў сабе купіць абанемент у трэнажорку - Любоў Васільеўна глядзіць на вас, як на... Але што мы расказваем - паглядзіце самі https://youtu.be/h7EsLRR_yi4

06 Апр 2015, 12:11

7 красавіка ў нашым горадзе - Дзень Здароўя. Устрымайцеся ад чарліка ды піўчандры, бо адна халера аніхто не прадасі.
Калі занадта гараць трубы, можна пабухаць у "Несцерке" - установы грамадскага харчавання пад пастанову гарвыканкаму не падпадаюць.
Але мы раім папіць бярозавіку ці бабулінага кампоту з зімовых закатак.
Stay tuned, баранавічанін.

« 1 2 3 4 »