Главное меню
14 Май 2015, 19:47

15 траўня ў нашым горадзе пройдзе "Ноч Музеяў". Ва ўсім свеце ў гэты дзень музеі адчыняюць свае дзверы для ўсіх жадаючых - уваход вольны, а экспазіцыя працуе ўсю ноч (адсюль і назва).
У Баранавічах "Ноч" пройдзе ў наступным фармаце: з 18 да 21 вы зможаце наведаць Краязнаўчы Музей і Выставачную Залу for free.
Але ці ведалі вы, што ў Баранках ёсць і іншыя музеі (пра чыгуначны ведае кожны, яго не лічым)?

11 Май 2015, 15:03

Заўтра ў Баранках па старой традыцыі пачнуць адключаць гарачую ваду. Камусці "пашанцуе" двойчы — відаць, спачатку раскапаюць усе двары, а потым — закапаюць назад.
Рыхтуйце тазікі, рондалі, вёдры ды дамаўляйцеся з сябрамі на "прыйсці-памыцца" (дарэчы, клёвая нагода, каб падкаціць да хлопца — дзяўчаты, бярыце на ўзбраенне).
Паводле Наш край

08 Май 2015, 13:11

Можа замуцім такі двіж у нас? У каго ёсць праэктар? :)
Можам выкарыстаць у якасці экрану сцену якога шматпавярховіка.

07 Май 2015, 13:10

Незвычайны лот з'явіўся ля камісійнага аддзелу крамы "Будматэрыялы" па вул.Базіснай: браніраваны інкасатарскі аўтамабіль за 14.202.549 рублёў.
Можна і дзевак пакатаць, і бульбу перавезці.
Падобнае на праўду :)
http://goo.gl/AQZs6v

04 Май 2015, 13:09

Хутка мы надрукуем першы і пакуль адзіны эксклюзіўны наклад нашых фірмовых цішотак пад брэндамРэспубліка Баранавічы.
У вас будзе магчымасць замовіць і набыць іх абмежаванай колькасцю.
Шчасліўцы атрымаюць непаўторную ды ўнікальную рэч.
Стаў "лайк", калі хочаш атрымаць такую.
Пішы ў каментах, ці гатовы патраціць на яе мамчыны грошы.

28 Апр 2015, 13:07

Калі вы ўскладалі вялікія надзеі на выходныя - мы вас расчаруем.
Першамай пройдзе як-ніколі сціпла, без салютаў і выступаў поп-зорак сусветнай велічыні. Калі ж вам яшчэ не надакучылі штогадовыя тусоўкі ў Маладым Парку з палаткамі, цукровай ватай ды выступам народных ансамбляў, не пакідайце пасля сябе смецце ды Ленін з вамі.

25 Апр 2015, 13:05

Па выніках суботніка, што прайшоў 18 красавіка, гараджане зарабілі 1 мільярд 115 мільёнаў рублёў.
На гэтыя грошы можна было б:
- усталяваць 4 святлафора
- набыць адзін гарадскі аўтобус МА3-206
- пачаставаць 117.368 жыхароў хот-догамі "Лодачка"

Як паведамляе прэса, грошы пойдуць на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да сезону адпачынку, на мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем 70-годдзя перамогі ў ВАВ, у тым ліку рэмонт і рэканструкцыю помнікаў. Частка сродкаў накіруецца на набыццё апаратаў венціляцыі лёгкіх для дзіцячых мед.устаноў.

Паводле Наш край

24 Апр 2015, 13:04

Такое здаралася з кожным — ты ў горадзе, а да бліжэйшага вядомага сарціру хіба што на таксі ехаць.
Праблема існуе, і мы падумалі хаця б не вырашыць яе цалкам, але скласці такі народны гайд па месцах, дзе можна адліць за грошы ці за так.
Дадавайце ў каментах правераныя кропкі (кафэ, крамы, банкі ды інш.), а мы нанясем іх на мапу і выкладзем у агульны доступ. Толькі такім чынам гайд атрымаецца поўным ды ўльтыматыўным!

23 Апр 2015, 12:38

Што было б, калі б галівудскія блакбастэры здымалі ў нашым горадзе? Уявіце, што дзеянне фільму-катастрофы адбываецца на вашай вуліцы. Ці паспрабуйце паглядзець на наш сіці ў іншым, нязвыклым ракурсе.

23 Апр 2015, 12:37

"Бывай, жоўты! Мы былі разам 12 год..." - так мог бы сказаць Дима Ску на развітанне свайму старому веліку, які ведаў кожны гарадскі сабака. Ад учора Дзіма перасоўваецца на нейкай чорнай бандуры, таму калі пабачыце - не спяшайцеся тэлефанаваць у міліцыю, не, Дзіма яго не скраў. Адпаведна ж, у жоўтага ровара з'явіўся новы ўладар. Біць яго не трэба.
 

« 1 2 3 4 »