Главное меню

У Бычках - на радзіме Васіля Быкава - 19-24 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік “Сакрэты беларускай культуры”, на які запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў. Удзельнікі змогуць сумясціць адпачынак, нефармальнае навучанне на свежым паветры ды працу па ўладкаванні тэрыторыі каля дома-музея пісьменніка. Сёлета летнік ладзіцца ў трэці раз. Сярод выступоўцаў і лектараў школы былі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Франак Вячорка, Пятро Клюеў, Аляксандр Лукашук ды іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.

Удзельнікаў школы чакае насычаная цікавая праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячаў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы.

За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Умовы

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету (https://goo.gl/forms/vWX33PCwFTUH1uDE2) да 5 чэрвеня.

Дадатковыя пытанні можна задаць праз мэйл: AITButsefal@gmail.com

 


Популярные темы

03 Ноя 2018, 22:45
Виктор Мартинович выложил книгу «Ночь» в бесплатный доступ
06 Ноя 2018, 23:52
В Лиде выпустили лимитированный квас со вкусом груши
06 Ноя 2018, 23:40
«Восстали все»: Активистки рассказали о бунте в «Волчьих норах»
09 Ноя 2018, 13:35
«Джентельмены удачи»: как действуют торговцы из Средней Азии в Беларуси
Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar