Главное меню

Мова Нанова правяла чарговыя заняткі.

Тэма была — «трасянка». На ей мы сення і напішам гэты матэрыял. На ей жа напісана слайд-шоу лекцыі Дзімы Ску на тэму «Як займацца херней і атрымоўваць ад гэтага задавальненне». Як вядома, Дзіма адзін з самых знакамітых экспертаў нашага гораду ў гэтым пытанні, таму яго і запрасілі.

Пару слоў пра тэму заняткаў: трасянка — гэта добры спосаб пачаць размаўляць на беларускай мове. Дакладна вядома, што Сергей Міхалок так і пачынаў, а зараз нават спяваем на мове. Таму, калі вы (як і мы) у школе прайшлі і забылі, то вось ен дакладны спосаб. Ну, ці чатайце паблік Рэспубліка Баранавічы і дасылайце туды свае спробы пісаць навіны па-беларуску.

Цяпер хуценька пра лекцыю, бо скончваецца запас словаў.

 

Так бывае, што да нас аднойчы прыходзіць дыпрэссія і нічого не хочацца рабіць. Многія навукоўцы шукалі адказ на пытанне чаму так здараецца. Але толькі Дзіма Ску знайшоў адказ. Канешне, толькі для сябе, але, можа, і вам гэтае тлумачэнне падасца маючым сэнс. А, самае галоўнае, тое, як знайсці выйсце з гэтага стану жыцця.

На думку Дзімы дыпрэсія прыходзіць, калі чалавек займаецца справай, якая яму не падабаецца. 

Гэтае становішча падобнае на захворванне рак, калі нейкая клетачка не разумее, што і навошта яна робіць. Тады яна перастае гэтае нешта рабіць і яе прыкладу паддаюцца суседнія клеткі і яны ўсе хварэюць.

У выніку гэта прыводзіць да смерці

Але гэты выступ Дзімы пазітыўны. Таму ў якасці лекаў ён знайшоў выйсце - трэба час ад часу займацца хернёй. Тады ніякая дыпрэссія да вас не завітае.

У школе і ВНУ даюць дакладнае вызначэнне тэрміна «займацца хернёй». Дакладней ёсць два віды заняткаў — херня і нехерня. Нехерня — гэта, умоўна кажучы, фізіка і матэматыка, а ўсё астатняе — херня. Гэта значыць спяваць, маляваць, смяяцца і г.д. ў жыцці не так важна, як фізіка і матэматыка.

Галоўным тлумачэннем, чаму нельга займацца хернёй, было і застаецца пытанне — Зачэм? Таму што фізіка і матэматыка кормяць і даюць працу, а песні і танцы — Зачэм?. Вядома, калі вы не Саладуха, або стрыптызёр.

Дык вось хернёй трэба займацца, таму што вам гэтага хочацца. Проста вы пра гэта забыліся. І не трэба шукаць адказ на пытанне «зачэм» вы гэта робіце. Проста займайцеся хернёй.

Як Дзіма.

Калі вы пачнеце часам займацца усялякай хернёй, то ваша жыццё стане не такім змрочным і аднастайным. Чым менавіта займацца кожны выбірае сам — збіраць маркі з манетамі, маляваць карціны, паперкі на вуліцы, а потым іх сканаваць, пісаць вершы ці вершыкі, або песні і граць на укулеле. Ды чым заўгодна, абы не тэлевізарам ці ВК.

Магчыма, ваш занятак стане з цягам часу справай ўсяго вашага жыцця і ўжо не будзе здавацца навакольным хернёй. Як у выпадку з Дзімам. Калі захапленне маляваннем афіш стала яго працай, а са сваімі песнямі ён аб'ездзіў усю Беларусь і выпусціў ўжо некалькі альбомаў. Ды арганізаваў і правеў больш за 200 канцэртаў. Ці ўзгадаем тут яго сямейны праэкт — «Цудоўныя паштоўкі». Не кажучы ўжо пра тое, што яго лекцыі запатрабаваныя і ў нас у краіне і за мяжой. І на кожнай сваёй лекцыі, акрамя асноўнай тэмы (будзь-то дызайн афіш і навакольнай рэчаіснасці, або арганізацыя канцэртаў), ён заўсёды распавядае як важна займацца усякай хернёй. Без «Зачэм?» Дзіма ведае толк у гэтым занятку. 


Популярные темы

Никто не решился оставить свой комментарий.
Будьте первым, поделитесь мнением с остальными.
avatar