Главное меню

- Як ты пачынаў займацца дызайнам? Дзе вучыўся гэтаму?

- Упершыню фаташоп я адчыніў у дзяцінстве, на бацькавым ноўце, паспрабаваў замяніць фон у фатаздымка, але нічога не выйшла. Так кожныя некалькі гадоў я вяртаўся да гэтай праграмы, але штораз беспаспяхова. Пакуль аднойчы не з'явіўся інтэрнэт, а з ім магчымасць спампаваць відэа-ўрокі. З гэтага ўсе i пачалося. Азнаёміўшыся з інтэрфейсам і асноўнымі функцыямі, я зразумеў, ўсё: я - майстар. У той час здавалася, што ў мяне сапраўды не дрэнна атрымоўваецца. Аднак наступіў момант, калі я зразумеў што ўсе мае працы проста жудасныя, (цяпер яны выклічуць хіба, што смех) пэўна гэта і быў пераломны момант, пасля якога пачаўся прафесійны ўзрост. Уразуменне таго, што я поўны нуль, стала штуршком да развіцця. А далей больш: больш заняткаў, артыкулаў, лекцый і ўвогуле практыкі.

   

- Многія сучасныя дызайнеры, а тым больш і ілюстратары працуюць, не маючы спецыяльнай адукацыі. Яны займаюцца самаадукацыяй, вучацца па відэа-уроках у інтэрнэце. Як ты лічыш, ці можна быць прафесіяналам у гэтай вобласці, не скончыўшы універсітэта? Ці бачна адсутнасць адукацыі ў работах такіх дызайнераў?

- Многія мяркуюць, што быць дызайнерам, гэта значыць мець бурнае ўяўленне і добры густ. Гэта безумоўна важнае, і некаторым гэтага дастаткова. Мала хто ведае, што ў дызайне існуе вельмі шмат тэорыі. Гэта і тэорыя колеру, і законы кампазіцыі, мноства іншых правіл і прынцыпаў. Кожны элемент знаходзіцца на сваім месцы не проста так. Плюс да ўсяго, трэба правільна вызначаць цэлевую аўдыторыю: тое што ацэніць моладзь, будзе не зразумела дарослым. Усяму гэтаму можна навучыцца самастойна, але значна прасцей у адмысловай навучальнай установе, дзе інфармацыя добра структуравана, а выкладчыкі працуюць асабіста з табой. Дый дыплом потым не перашкодзіць. Ці бачна адсутнасць адмысловай адукацыі? Толькі на пачатковым этапе, калі займацца, то рана ці позна ўсяму навучышся. Варта адзначыць, што некаторыя кіруюцца усімi правіламі, пра іх не здагадваючыся, інтуітыўна - у такіх людзей талент.

- Як праходзіць твая работа з кліентам? З чаго пачынаецца і якія этапы ў ёй можна выдзяліць?

Найперш трэба зразумець, што чалавек хоча. І гэта самае складанае, бо не заўсёды ён сам разумее. Пасля таго, як абрана нейкая канцэпцыя, ствараецца некалькi макетаў, з іх выбіраецца адзін. Потым ідуць праўкі (шчасце калі гэты этап можна прапусціць) гэта калі заказчык ўносіць свае змены, часам аб'ектыўныя, часам не.

Прома-ролік для курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”

- Ці сочыш ты за сучаснымі тэндэнцыямі ў дызайне? Ці стараешся ісці ў нагу з часам? Ці не лічыш ты, што мода здольная выцесніць індывідуальнасць?

Так, сачу. Праглядаю штодня вельмі шмат працаў. Гэта дае ўяўленне аб апошніх тэндэнцыях, а самае галоўнае з'яўляецца жаданне дасягнуць іх узроўню. Існуе думка, што ўсё ўжо прыдумана, а ўсе новыя ідэі, гэта сумесь старых. Пэўна так і ёсць. Усе найвялікія літаратурныя творы былі напісаны з дапамогай невялікага набору літар.

Што да моды, то яна змяняецца хутчэй за настрой у дзіцяці. І калі дызайн гэта адзіная асаблівасць вашага прадукту, то да, гэта можа быць праблемай.

- Акрамя заняткаў, якія непасрэдна звязаны з прафесіяй, ёсць таксама паўсядзённыя заняткі, якія развіваюць цябе ўскосна. Напрыклад, журналісту для развіцця трэба больш чытаць, спартсмену - весці здаровы лад жыцця; акцёру - назіраць за людзьмі, якія знаходзяцца побач з ім і так далей. А што трэба рабіць дызайнеру?

- Нават не ведаю, пэўна весці актыўны лад жыцця, натхненне ніколі не прыходзіць ад бяздзеяння. А просты шпацыр дапаможа ачысціць галаву, змена абстаноўкі прынясе новыя ідэі.

- Ці адбіваецца твая прафесія на тваім знешнім выглядзе? Цябе лёгка заўважыць у натоўпе?

- Мяркую хутчэй не, чым да. У падлеткавым узросце хацелася вылучыцца з дапамогай адзення, прычоскі і іншага, зараз жа выглядаю цалкам звычайна. Нават ачкі не нашу, зрок добры, не гледзячы на тое, што праводжу шмат часу за кампутарам.

- Як твой настрой уплывае на працу?

- Для мяне істотней наяўнасць натхнення. Пачаўшы працу ў дрэнным настроi, скончу ў добрым, калі тое, што раблю будзе мне падабаецца. І наадварот. Крыху раней я казаў пра тэорыю. Магло здацца, што для мяне творчасць гэта сухая матэматыка. Гэта не так. Перад тым як пачаць нешта рабіць трэба мець візію і ўяўленне аб тым, што хочаш атрымаць, гэта самае складанае. Толькі потым з дапамогай "тэорыі" ўсё прыводзіцца ў парадак.

- Наколькі ты залежыш ад тэхнікі? Без якіх гаджэтаў ты не выходзіш з дому?

 - Не выходжу з хаты без тэлефона і навушнікаў. Ад тэхнікі залежу моцна, такі час цяпер. Але як мне здаецца, без фанатызму.

- Што табе больш за ўсё падабаецца ў тваёй прафесіі?

- Больш за ўсё падабаецца пачуццё калі захоўваеш праект і разумееш, што цалкам ім задаволены. Схлушу калі скажу, што не важныя станоўчыя водгукі. Вельмі прыемнае, калі тваю працу ацанілі.

  

- Часта дызайнеры на постсавецкай прасторы скардзяцца на тое, што заказчык не гатовы да сучасных рашэнняў, у выніку чаго прымаюцца больш звычайныя і простыя лагатыпы, дызайн сайтаў і г.д.. Ці сутракаўся ты з такой праблемай?

- Ніхто не дае рады дактарам, інжынерам, усе разумеюць што гэта іх праца і яны ведаюць, што робяць. А вось дызайнеру даць параду кожны рады. У такіх выпадках трэба мець мудрасць і дзесьці выказаць гібкасць, дзесьці цвёрдасць. Чым больш у цябе досведу, станоўчых водгукаў, тэм прасцей настайваць на сваім.

- Як ты настройваешся на працу? У чым шукаеш натхненне?

- Ёсць невялікі пункцік па часе. Не магу пачаць працаваць, калі няма пары гадзін у запасе. То бок калі разумею, што часу мала, то проста псіхалагічна не магу працаваць. Імкнуся сядаць за кампутар, калі ўжо ёсць ідэі і трэба іх толькі рэалізаваць, у працэсе яны дапрацоўваюцца, выпраўляюцца. Калі ідэй няма, у ход ідуць папера і аловак. Хоць тэхніка і ступіла далёка наперад, часта без іх не абыйсціся.  Знайсці натхненне можна ў чым заўгодна, у чужых працах, навакольным свеце, людзях. Няма ніякай заканамернасці, яно прыходзіць калі пажадае. І як апетыт прыходзіць падчас ежы, так і натхненне часта прыходзіць падчас працы.

“Жыццё ў сучасным свеце мае вельмі хуткія тэмпы. Мы заўсёды кудысьці спяшаемся, спазняемся і ўвогуле не думаем пра тыя рэчы, забываць пра якія нельга…” 

Больш работ Марка глядзіце на сайце - www.markmade.by

 


Популярные темы

6 комментариев Добавить комментарий
avatar
0
1
Сколько же их развелось, ну прямо все дизайнеры и "делатели" сайтов )))
avatar
0
2
А мне кажется, что чем больше, тем лучше.
avatar
0
3
У нас юристов и экономистов с ВО в стране десятки тысяч - больше не значит лучше
avatar
0
4
Дизайнеров (и прочих творческих профессий меньше), но их работу
avatar
5
Дима - ты дизайнер ))) Я только работаю дизайнером, но таковым не являюсь
avatar
0
6
не так заметно, а вот дизайнеров не хватает, как по мне.
avatar