Главное меню
 

Стары брук на Савецкай.... пасьля "рэканструкцыі" ён праляжаў пару год. сёньня супрацоўнікі вадаканалу разабралі яго вучастак, раздзяўбалі бэтоную сьцяжкуі раскапалі катлаван.

Калі сыходзіць з таго, што пад вуліцай праходзіць толькі ліўнёвая каналізацыя, дык робіцца сумна. Што здарылася. што ліўнёўку трэба тэрмінова рамантаваць узімку? Як праводзілася пракладка каналізацыі, што яна праляжала толькі пару год? Як будзе адноўлена бэтон ў мароз? Ці нармальна выкладзецца брук зімоў і ў сьнег? Што будзе зь ім на весну?

Магчыма камунальныя службы і выканаюць усё найлепшым чынам. Але зыходзячы з таго, як якасна трубы былі пакладзены некалькі год таму летам, гэта падаецца сумнеўным.

Усё ж такі брук ез ліўнўкі праляжаў шчасьліва нашмат больш часу. А ўся задума з каналізацыяй, на мой погляд зьяўляецца проста хітрым спосабам падвесьці трубы да Пятачка, на якім плянавалася забудова яшчэ аднаго гандлёвага цэнтру.

 
Руслан Равяка

Популярные темы

avatar
1
Надо  бы узнать кто, зачем и по чьему разрешению. а самое главное как они собираются восстанавливать и как часто нам ждать такие копания!
avatar